28 снежня 2024, Субота, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў рэгіструе ініцыятыўную групу (Фота, відэа)

96
Андрэй Саннікаў рэгіструе ініцыятыўную групу (Фота, відэа)

У спіс ініцыятыўнай групы лідэра «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава ўвайшлі 1831 чалавек.

Сёння ў Цэнтравыбаркам былі здадзеныя спісы чальцоў ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава, у якую ўвайшлі 1831 чалавек. Раніцай у панядзелак будуць здадзеныя дадаткова яшчэ некалькі сотняў прозвішчаў.

Андрэй Саннікаў прыйшоў сёння ў ЦВК разам з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам, кіраўніком сваёй ініцыятыўнай групы Уладзімірам Кобецам, каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцерам Бандарэнкам, кіраўніком Менскай гарадской арганізацыі Партыі Беларускага Народнага Фронта Віктарам Івашкевічем, моладзевымі лідэрамі Яўгенам Афнагелем і Леанідам Навіцкім.

Спісы ініцыятыўнай групы Саннікава прымалі дзве супрацоўніцы Цэнтравыбаркама. У кабінет, дзе гэта адбывалася, запрасілі таксама супрацоўнікаў дзяржаўных тэлеканалаў і газеты «Советская Белоруссия».

«Учора вельмі ўважліва сачылі за памяшканнем, дзе ішла праца па ўдакладненні спісаў ініцыятыўнай групы. Супрацоўнікі спецслужбаў дзяжурылі ва ўсім раёне, сачылі за людзьмі. Але мы будзем працаваць. Настолькі шмат ахвотных уступіць у ініцыятыўную групу, што мы будзем рабіць дадатковы спіс. Людзі тэлефануюць, прыходзяць, прапануюць любую дапамогу і падтрымку. Незалежна ад рэгістрацыі, незалежна ад таго, што будзе рабіць улада, мы будзем удзельнічаць у палітычнай кампаніі па змене ўлады ў Беларусі», - заявіў журналістам Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках