16 лiстапада 2024, Субота, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нашу Ніву» не пусцілі на «Дажынкі»

5

Арганізатары паведамілі, што газета не акрэдытаваная.

Спачатку арганізатары «Дажынак» нібыта згубілі акрэдытацыю для «Нашай Нівы» на фэст працаўнікоў сяла. А потым газеце адмовілі без тлумачэння прычынаў. Пра гэта распавёў «Еўрарадыё» галоўны рэдактар выдання Андрэй Скурко.

«Арганізатары казалі, што не могуць знайсці нашую акрэдытацыю. Потым яны ператэлефанавалі і паведамілі, што мы не акрэдытаваныя, і не патлумачылі прычынаў. Відаць, звычайныя перастрахоўкі чыноўнікаў», - распавёў Скурко.

Галоўны рэдактар адзначыў, што гэта права арганізатараў. Аднак Скурко дадаў, што ва ўсім свеце арганізатары зацікаўленыя, каб як мага больш выданняў напісалі пра іх мерапрыемства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках