28 снежня 2024, Субота, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: «Мы нахіліліся і паспрабавалі ўзляцець»

120

Беларускі кіраўнік заяўляе, што гатовы адмовіцца ад «падачак» Еўразвяза і «ўступлення ў склад» Расеі.

«Вырашым стратэгічныя задачы, і адыдзем ад залежнасці па вуглевадародах і гэтак далей, значыць, мы застанемся як дзяржава. Не - будзем на другарадных ролях, і будзем плесціся ў хвасце. І будзем думаць: возьмуць нас у Еўразвяз, нейкую падачку кінуць - добра. Як нейкі лідар прапанаваў у склад Расеі ўвайсці. Можа, будзе добра, але не хацелася б. Не хацелася, каб перад нашай дзяржавай стаяў толькі такі выбар і альтэрнатыва», - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў пятніцу са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі, перадае «Інтэрфакс».

«Таму, шчасце трэба шукаць у сябе, нават калі будзе складана, цяжка», - сказаў кіраўнік. Пры гэтым заявіў: «Я заўсёды папярэджваў, што калі мы хочам быць незалежнымі, а за незалежнасць плацяць дорага, усе дзяржавы вельмі дорага за яе плацілі».

Беларускі дыктатар не бачыць мэтазгоднасці ў змяненні знешняй палітыкі дзяржавы. «Не думаю, што трэба мяняць напрамак знешняй палітыкі. Мы намацалі правільны накірунак знешняй палітыкі. Яе сутнасць - шматвектарнасць», - заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Беларусь зыходзіць з таго, што яе інтарэсы не павінны быць у шкоду суседнім краінам і іншым дзяржавам свету. Разам з тым ён заўважыў, што «мы не можам насаліць усяму свету, у нас няма такіх рэсурсаў».

Лукашэнка асабліва адзначыў, што ў Беларусі «вельмі акуратна» ставяцца да сваіх суседзяў і праводзяць такую палітыку, каб яна была не на шкоду ім.

Разам з тым Лукашэнка прызнаў, што «мы неяк нахіліліся на адно крыло - расейскае, і паспрабавалі ўзляцець». Тлумачачы гэта, ён адзначыў блізкасць двух народаў Беларусі і Расеі. «Мы выбудоўвалі такія адносіны на ўсходнім кірунку, але і да чаго гэта прывяло ў сілу палітыкі расейскага кіраўніцтва, вы бачыце», - сказаў кіраўнік Беларусі

Напісаць каментар 120

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках