27 снежня 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў кіраўніцтва Расеі «бязмозглым»

157

Выступ на «Дажынках» у Лідзе беларускі кіраўнік прысвяціў хуткім прэзідэнцкім выбарам.

Дыктатар зноў заявіў, у Беларусі спрабуюць «дэстабілізаваць палітычную ці эканамічную абстаноўку».

«Яны лічаць, што могуць мяне нахіліць і краіну разваліць. Я ў чарговы раз кажу: я ненахіляльны. Я ўмею слухаць, улічваць чужое меркаванне, ісці на кампраміс, але нахіляць мяне бессэнсоўна», - заявіў Аляксандр Лукашэнка журналістам у суботу, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Каментуючы крытыку ў свой адрас з боку апазіцыі, ён сказаў, што «тое яшчэ будзе». «Да 19 снежня вам столькі напішуць і столькі распавядуць, што вы самі здзівіцеся», - сказаў кіраўнік.

Паводле яго словаў, «нас шмат-шмат разоў палохалі і дэвальвацыяй і абвалам, але я заўсёды казаў: супакойцеся, беларусы. Калі заўтра будзе цяжка, я вам сам скажу, каб людзі падрыхтаваліся», - адзначыў Лукашэнка.

Сёння, паводле яго словаў, «няма ніякай крытычнай сітуацыі». «Але нашым апанентам, як я называю, нашым ворагам народа, выгадна дэстабілізаваць абстаноўку, ці то на фінансавым рынку, ці то ў сферы цэнаў, у палітычнай сферы, у сферы бяспекі. Нават не для таго, каб выйграць выбары, а каб паказаць, што Лукашэнка не здольны», - сказаў кіраўнік.

Паводле яго словаў, «усё гэта - палітыка, пройдзе новы год і перастануць пісаць».

«Ніякага вонкавага ўмяшання ў сітуацыю ў краіне не будзе. Ці то з Расеі, як нас палохаюць, з Захаду, ці Амерыкі. Яны, што, дурні? Не разумеюць, якая ў нас сітуацыя?», - заявіў Лукашэнка.

Паводле яго словаў, «нават калі яны паспрабуюць нас укалоць два-тры разы, але ніякага больш умяшання не будзе». «Мы да гэтага гатовыя», - адзначыў ён.

Паводле яго словаў, усё роўна, прызнаюць ці не прызнаюць прэзідэнцкія выбары. «Нас будуць палохаць, нешта крычаць - зарэжам, заб'ём. Але я ўжо 16 гадоў, як бачыце, жыву. Каму наканавана быць застрэленым, той не патоне», - сказаў Лукашэнка.

Гаворачы пра магчымасць уплыву на ход выбараў з боку Расеі і спробах прывесці да ўлады прарасейскага кандыдата, Лукашэнка заявіў, што «ключы ад выбараў у Беларусі, яны знаходзяцца сёння ў вас у кішэні, нават не ў мяне», - адзначыў кіраўнік.

«Мая справа - забяспечыць абсалютна празрыстыя, свабодныя і сумленныя выбары. І справа не ў тым - прызнаюць выбары ці не», - адзначыў ён, падкрэсліўшы, што для яго галоўнае, каб выбары прызнаў беларускі народ.

«Самы зацікаўлены чалавек, каб выбары прайшлі сумленна, - гэта я», - сказаў Лукашэнка.

Беларускі прэзідэнт упэўнены, што «ніякага ўплыву Крэмль на выбары не акажа». «А калі і акажа, то толькі станоўча. Бо ўвесь гэты бруд будзе на карысць не ім, а нам. Дай Бог, каб яны бязмозгла так паводзілі сябе і далей», - заявіў беларускі кіраўнік.

Каментуючы дзеянні беларускай апазіцыі, якая спрабуе праводзіць кансультацыі ў Расеі, Лукашэнка заявіў, што «тыя, хто ўчора граў на заходняй скрыпцы, сёння граюць на балалайцы ў Маскве». «Яны едуць туды не толькі на агледзіны, але і для таго, каб атрымаць добрыя грошы. Мы ведаем, хто ім плаціць», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 157

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках