15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамогі беларусак вітаюць бел-чырвона-белымі сцягамі (Фота)

22

На трыбунах падчас гульні беларускай баскетбольнай зборнай лунаюць нацыянальныя сцягі.

На другім этапе жаночага баскетбольнага чэмпіянату свету, які праходзіць у Чэхіі, суперніцамі беларусак будуць зборныя Францыі, ЗША і Грэцыі, паведамляе «Радыё Свабода».

У панядзелак у 19 гадзін па менскім часе беларускі згуляюць з францужанкамі, у аўторак (21:15) з амерыканкамі і ў сераду (16:30) з грачанкамі. Усе матчы пройдуць у Астраве.

Перад другім этапам зборная Беларусі займае чацвёртае месца ў кваліфікацыйнай групе «E»: у амерыканак і аўстраліек па чатыры ачкі, у францужанак і беларусак па тры, у канадак і грачанак па два. У чвэрцьфінал, матчы якога адбудуцца ў пятніцу ў Карлавых Варах, выходзяць з групы чатыры каманды.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках