15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«EUobserver»: ЕЗ мае намер падоўжыць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

16
«EUobserver»: ЕЗ мае намер падоўжыць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Еўразвяз мае намер працягнуць санкцыі ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і 35 высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Як піша «Тэлеграф» са спасылкай на інтэрнэт-выданне «EUobserver», папярэднія перамовы дыпламатаў ЕЗ у верасні паказваюць на тое, што Еўразвяз падоўжыць забарону на паездкі для кіраўніцтва Беларусі яшчэ на 12 месяцаў, але ў той жа час усталюе мараторый на іх прымяненне на 6 або 12 месяцаў.

Аднаўленне санкцый адлюстроўвае той факт, што ў Беларусі пачынаючы з прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, мала што змянілася. Мараторый кажа пра змены ў знешняй палітыцы ЕЗ, якая з 2008 года арыентаваная на запуск «Усходняга партнёрства». Еўразвяз імкнецца палепшыць стасункі з постсавецкімі краінамі ў мэтах абароны сваёй незалежнасці ад Расеі.

Нагадаем, што ў лістападзе завяршаецца выпрабавальны тэрмін, дадзены беларускім уладам Еўразвязам. У залежнасці ад сітуацыі з дэмакратыяй у Беларусі, будзе вырашацца пытанне падаўжэння або прыпынення санкцый ЕЗ у дачыненні да беларускага рэжыму. Улады Беларусі павінны вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі, даць свабоду СМІ і няўрадавым арганізацыям, унесці змены ў Выбарчы кодэкс, каб у краіне стала магчыма правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў. Ні адна з гэтых умоваў дагэтуль не выкананая.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках