27 снежня 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці адфільтравалі «людзей у навінах» (Фота)

7

Экспазіцыя работ пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2010» была падвергнутая цэнзуры ў Берасці.

Як паведамілі «Салідарнасці» прадстаўнікі праекту, у нядзелю за некалькі гадзін да адкрыцця выставы кіраўнік абласнога грамадска-культурнага цэнтра зняў шэраг фатаздымкаў з катэгорыі «Людзі ў навінах». Здымкі былі зробленыя падчас акцый пратэсту апазіцыі.

З экспазіцыі выдалілі здымак фотарэпарцёра газеты «Наша Ніва» Юліі Дарашкевіч, на якім адлюстравана, як спецназаўцы адбіраюць бел-чырвона-белы сцяг у актывіста руху «Зубр» Мікіты Сасімы (Менск, верасень 2005), а таксама серыю фотарэпарцёра агенцтва «Рэйтар» Васіля Фядосенкі пра выбары ў 2006 годзе.

Абодва фотарэпарцёры ў першым конкурсе прэс-фатаграфіі Беларусі (удзел у ім прынялі 96 беларускіх фатографаў, якія працуюць на пастаяннай аснове ў нацыянальных і замежных СМІ), занялі ключавыя пераможныя месцы.

Да гэтага выставы «Прэс-фота Беларусі 2010» без праблем прайшлі ў Менску і Гародні, а таксама за межамі краіны - у Кіеве, Днепрапятроўску, Львове. У Берасці жадаючым можна будзе азнаёміцца з экспазіцыяй да 15 кастрычніка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках