15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканамічны суд СНД адмовіў беларускім уладам

32

Экспартныя пошліны на расейскія нафтапрадукты будуць спаганяцца.

Калегія Эканамічнага суда СНД па выніках чарговага пасяджэння, на якім разглядаўся пазоў урада Беларусі да РФ аб неправамернасці спагнання экспартных пошлінаў на нафтапрадукты, прыняла рашэнне задаволіць хадайніцтва расейскага боку і адхіліла хадайніцтва Беларусі.

Як перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Захад» з залы суда, разгледзеўшы пададзенае расейскім бокам хадайніцтва аб магчымасці ўрэгулявання спрэчкі ў пазасудовым парадку, калегія суду прыняла рашэнне гэтае хадайніцтва задаволіць.

Хадайніцтва беларускага боку, у якім утрымлівалася прапанова аб часовай адмене спагнання экспартных пошлінаў, калегіяй суда было адхіленае.

Суд таксама прыняў рашэнне аб правядзенні наступнага пасяджэння па гэтым пазове 7 кастрычніка.

Як патлумачыў прэс-сакратар Эканамічнага суда СНД Уладзімір Віннік, да гэтага тэрміну бакі могуць адшукаць магчымасці і ўзгадніць механізм пазасудовага вырашэння спрэчкі.

Як паведаміў журналістам па выніках пасяджэння калегіі суда намеснік міністра юстыцыі Расеі Васіль Ліхачоў, дзеючая заканадаўчая база як двух дзяржаваў, так краінаў СНД і ЕўрАзЭС, дазваляе «знайсці развязкі пазасудовага ўрэгулявання спрэчкі».

Ліхачоў заўважыў, што «у працэсе ўзгаднення пазіцыяў бакоў былі розныя пункты гледжання». «Але важна, што гэты працэс (урэгуляванне спрэчкі - ІФ) мы пачынаем партнёрамі, саюзнікамі, у нас няма прынцыповых рознагалоссяў», - падкрэсліў В. Ліхачоў.

Як паведамлялася, у аўторак у Менску прайшло пасяджэнне Эканамічнага Суда СНД па разглядзе беларуска-расейскай спрэчкі, якая датычыць спагнання Расеяй вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, якія пастаўляюцца ў Беларусь.

Эканамічны суд СНД атрымаў пазоўную заяву ўрада Беларусі 26 сакавіка 2010 года. У пазове Мінюст Беларусі спасылаецца на міжурадавую дамову аб свабодным гандлі ад 13 лістапада 1992 года і пратакол аб увядзенні рэжыму свабоднага гандлю паміж Беларуссю і Расеяй ад 6 студзеня 1995 года, якім вызначана, што бакі не ўжываюць пошліны ва ўзаемным гандлі. 21 красавіка калегія Эканамічнага суда прыняла ў вытворчасць пазоўную заяву беларускага боку.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках