14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РІА «Новости»: Беларуская апазіцыя абяцае Расеі «перазагрузку адносінаў»

2

Апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі гатовыя прапанаваць Расеі новы сцэнар развіцця двухбаковых адносінаў, заснаваны на добрасуседстве і прагматызме.

Як чакаецца, дата выбараў прэзідэнта Беларусі можа быць прызначана ў аўторак, самі выбары павінны адбыцца не пазней за люты 2011 года. Між тым, ужо больш за дзесятак апазыцыйных палітыкаў выявілі гатоўнасць удзельнічаць у выбарчай кампаніі, якая ўпершыню праходзіць на фоне астуджэння стасункаў паміж Масквой і афіцыйным Менскам. Аляксандр Лукашэнка нязменна кіруе краінай з 1994 года, перадае РІА «Новости».

«Пагаршэнне палітычных кантактаў, якія склаліся паміж Менскам і Масквой, напярэдадні выбараў разам з паслабленнем эканомікі Беларусі ў параўнанні з 2006 годам ствараюць прынцыпова іншы фон цяперашняй кампаніі», - сказаў Андрэй Вардамацкі, кіраўнік даследчай лабараторыі «Новак».

Нацыяналістычныя кандыдаты, што разыгрываюць карту «змовы Масквы», маюць дастаткова зманлівыя шанцы, паколькі самым антырасейскім палітыкам Беларусі выглядае сам Лукашэнка, лічаць многія аналітыкі.

«Чалавек, які не можа дамаўляцца з галоўным саюзнікам - Расеяй, у вачах беларускага электарату не можа быць лідэрам краіны. Наспела перазагрузка адносінаў з Расеяй», - лічыць Вардамацкі.

Беларускія апазіцыйныя палітыкі, якія ў мінулым арыентаваліся толькі на Еўразвяз, сёння прыміральна разважаюць пра Расею як пра галоўнага партнёра. Гісторыя «антырасейскіх» прэзідэнтаў на постсавецкай прасторы пацвердзіла, што мець ворага ў асобе Расеі раўназначна палітычнаму самагубству.

«На постсавецкай прасторы з'явілася цікавая мадэль, прадстаўленая Віктарам Януковічам. Ён абвяшчае рух у Еўразвяз, дэманструючы імгненнае паляпшэнне стасункаў з Расеяй», - сказаў у інтэрв'ю РІА «Новости» Андрэй Саннікаў, у мінулым міністр замежных спраў і ўваходжы ў еўрапейскія структуры палітык.

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Саннікаў мае намер вылучыцца на выбары прэзідэнта Беларусі. Жорсткая пазіцыя Масквы ў адносінах да Лукашэнкі здаецца апазіцыі натхняльнай акалічнасцю і магчымасцю збліжэння крытэраў Масквы і Захаду ў ацэнцы беларускай палітыкі.

«Гэта новы і даволі нечаканы фактар. Раней заўсёды здавалася, што Расея зацікаўленая ў тым, каб у Беларусі была дыктатура. Аднак Лукашэнка, які вымантачвае грошы пад пустыя абяцанні, у якасці партнёра сёння не задавальняе нікога», - лічыць Саннікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках