26 снежня 2024, Чацвер, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багданкевіч: Даляр ужо павінен каштаваць 4-5 тысячаў рублёў

29

Беларусь жыве ў доўг і ўтрымлівае эканоміку на плыву толькі за кошт знешніх запазычанняў.

Бюджэт 2011 года наўрад ці будзе выкананы, бо для гэтага няма макраэканамічных перадумоваў. Утрымліваць эканоміку на плыву ва ўрада атрымліваецца толькі за кошт знешніх запазычанняў.

7 верасня «палата прадстаўнікоў» прыняла ў першым чытанні праект бюджэту на 2011 год. Па словах міністра фінансаў Андрэя Харкаўца, кошты ў наступным годзе вырастуць усяго на 8%. Даляр у снежні 2011 будзе каштаваць 3206 рублёў, а еўра і расейскі рубель амаль не падаражэюць. Прагноз урада - 4059 за еўра і 107,4 за расейскі рубель.

Былы кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Станіслаў Багданкевіч аптымізму кіраўніка Мінфіна не падзяляе і ў планы ўрада на 2011 год не верыць. Пра гэта эксперт распавёў у інтэрв'ю «Беларускаму партызану».

- Станіслаў Антонавіч, ці рэальна ўтрымаць курс беларускага рубля на ўзроўні 3170 за даляр у наступным годзе?

- У прынцыпе, гэта можа быць. Калі ўрад думае жыць за кошт знешніх пазыкаў, за кошт продажу дзяржаўнай уласнасці. Калі ўрад знойдзе ў наступным годзе ад 5 да 10 мільярдаў даляраў знешніх пазыкаў - чаму б і не?

Калі ж урад думае рэфармаваць эканоміку, жыць па сродках, тады запатрабуюцца і рэформы, і неабходная дэвальвацыя беларускага рубля. Калі ўрад збіраецца трымаць фіксаваны курс рубля - гэта можна, у краіне яшчэ ёсць шмат дзяржаўнай уласнасці, якую можна прадаць, праесці.

У нас дзяржаўны доўг складае 10 мільярдаў даляраў. Нацыянальны прадукт - 50 мільярдаў. Гэта пакуль не крытычна для беларускай эканомікі, але гэта неразумная палітыка, палітыка без будучыні.

- А агульны доўг у Беларусі якіх вяршыняў дасягнуў?

- Агульны доўг складае ўжо больш за 22 мільярды. Агульны доўг у адносінах да нацыянальнага прадукту складае менш за 50 адсоткаў - цалкам дапушчальны па еўрапейскіх мерках. У Францыі, Італіі паказчыкі горшыя.

- Ці можна пралічыць рэальны курс беларускага рубля ў 2011 годзе?

- Так пытанне ставіць нельга. У нас ужо зараз курс даляра мог быць і 4, і 5 тысячаў рублёў, калі б урад не браў пазыкі. Летась дзяржаўны доўг вырас у 2,2 разы; імпарт перавысіў экспарт амаль на 6 мільярдаў даляраў. На адзін мільярд даляраў выраслі даўгі ў камерцыйных банкаў. Мы жывём у доўг. Беларусь ранейшая, карыстаючыся нафтавымі і газавымі ільготамі Расеі, не паспела назапасіць даўгоў. Але з 2008-2009 года краіна пачала шпарка назапашваць знешнія даўгі. У свеце цяжка знайсці іншую краіну, у якой знешні доўг вырас бы за адзін год у 2,2 раза. Узровень жыцця падтрымліваецца выключна за кошт знешніх даўгоў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках