26 снежня 2024, Чацвер, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-служба прэзідэнта Літвы: Літва не блакуе санкцыі супраць Беларусі

9

Літва не блакуе прапанову ЕЗ зноў ўвесці візавыя абмежаванні прадстаўнікам улады Беларусі, заявіў 14 студзеня прэс-сакратар прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ Лінас Бальсіс.

"Літва не блакуе санкцыі супраць Беларусі. Літва лічыць, што візавыя абмежаванні павінныя прымяняцца ў адносінах да мэтавай групы прадстаўнікоў Беларусі, але не да ўсіх жыхароў гэтай краіны", - сказаў BNS Бальсіс.

Па ягоных словах, Літва прытрымліваецца думкі, што нельга ізаляваць усіх грамадзян Беларусі, таму прапануе ЕЗ спрасціць візавы рэжым, перадае Delfi.

"Санкцыі не павінныя датычыцца ўсіх грамадзян Беларусі. Прэзідэнт лічыць, што Літва не павінная ізаляваць Беларусь, таму напісала ліст прэзідэнту Еўрапейскага Звяза Герману Ван Рампею і старшыні Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэлу Барозу з заклікам палегчыць візавы рэжым для грамадзян Беларусі, каб яны маглі танней і прасцей атрымліваць візы, на лепшых умовах трапляць у Шэнгенскую прастору ", - сказаў прадстаўнік прэзідэнта.

У апошні час некаторыя СМІ, абапіраючыся на ананімныя крыніцы, паведамілі, што падчас перамоваў ўнутры ЕЗ Літва, Латвія і Італія байкатуюць санкцыі супраць Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю BNS сказаў і аглядальнік брытанскага штотыднёвіка The Economist Эдвард Лукас.

Адзін літоўскі чыноўнік назваў такія размовы "свядомай хлуснёй", мэта якой - дыскрэдытацыя Літвы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках