15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто “здаў” базу дадзеных мабільных аператараў?

77

Жыхары Менска разважаюць: навошта плаціць кампаніям сотавай сувязі, калі тыя здаюць іх КДБ?

Дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных органаў пасля 19 снежня выклікаюць неразуменне ў людзей, бесцырымоннасць органаў абмяркоўваюць на вуліцах, у маршрутках, крамах і гасцініцах, піша "Новая газета".

Актывісты і супрацоўнікі грамадскіх арганізацый, партый і апазіцыйных СМІ ўжо звыкліся з частымі ператрусамі, допытамі і тэлефоннай праслухоўкай. А вось простыя грамадзяне пакуль не вельмі. Найбольшая раздражненне выклікаюць метады КДБ. Па ўсёй краіне зараз шырока практыкуюцца выклікі “па тэлефанаванні”, галоўная матывіроўка якіх: «Нумар вашага тэлефона быў зафіксаваны ў раёне плошчы Незалежнасці 19 снежня». Якім чынам у рукі КДБ трапілі білінгі тэлефанаванняў прыватных асоб, афіцыйна не паведамляецца.

Яшчэ ў снежні ў Беларусі адбыўся скандал, калі шведскі тэлекамунікацыйны канцэрн Ericsson афіцыйна пацвердзіў, што прадаў беларускім уладам абсталяванне для праслухоўвання тэлефонных размоваў і адсочвання электроннай пошты прыватных асоб. І ўсе тры найбуйнейшых сотавых аператара - «Белтэлекам» (які мае долю ў беларускім МТС), Velcom і Life - маюць падобнак абсталяванне. У Ericsson тады нічога заганнага ў гэтым не ўбачылі, спаслаўшыся на той факт, што тэлекамунікацыйныя кампаніі ва ўсім свеце маюць у сваім актыве падобную тэхніку; яна дапамагае выкрываць забойцаў і рабаўнікоў, і толькі з гэтай мэтай абсталяванне было прададзена Беларусі. Як паказваюць падзеі, «забойцы і рабаўнікі» - не прыярытэт для беларускіх уладаў.

Па законе білінгі прыватных асоб могуць быць прадстаўленыя сотавымі аператарамі толькі ў межах крымінальнай справы і пры ўмове, што чалавек праходзіць па ёй. Тыя людзі, якіх цяпер цягаюць па допытах у КДБ на падставе «быў - значыць, адказвай», ніяк не праходзяць па крымінальных справах аб масавых беспарадках. Таму тут, у Менску, вядома, узнікаюць і пытанні да МТС, галаўная кампанія якіх знаходзіцца ў Расеі.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках