16 лiстапада 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цукар падаражэе

12

Рознічны кошт цукру-пяску вагавога складзе 2990 рублёў за кілаграм, на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па 1 кілаграму - 3280 рублёў.

Такое рашэнне прыняло Міністэрства эканомікі Беларусі 19 студзеня. Ад 26 студзеня рознічныя кошты на цукар-пясок для рэалізацыі насельніцтву і мінімальны адпускны кошт для рэалізацыі на прамысловую перапрацоўку павышаюцца ў сярэднім на 10%.

Пастанова прынята па прапанове канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і Міністэрства гандлю "ў мэтах кампенсацыі падаражэння кошту цукру-пяску і з улікам больш высокіх рознічных коштаў на цукар-пясок, што складваюцца ў сумежных дзяржавах".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках