15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідзія Ярмошына патрапіла ў намінацыю «Сэксіст года»

85
Лідзія Ярмошына патрапіла ў намінацыю «Сэксіст года»

(Абноўлена) Беларускія блогеры заклікаюць дапамагчы кіраўнічцы ЦВК заняць першае месца.

Расейская ініцыятыўная група "За фемінізм” проводит голосование ў межах падвядзення вынікаў прэміі «Сэксіст года» па трох намінацыях: «Сэксіст года», «сэксісцкая рэклама» і «Спецыяльны прыз» - для жанчын, якія зрабілі анціжаночыя заявы, паведамляе "Салiдарнасць".

Удзельнікі першых двух намінацый - публічныя персоны расейскай палітыкі і шоў-бізнесу, а таксама блогеры і проста людзі, якія паспелі "праславіцца” адыёзнымі сэксісцкі заявамі. А вось у трэцяй намінацыі «засвяцілася» старшыня беларускага ЦВК Лідзія Ярмошына.

Падставай для траплення ў намінацыю сталі ейныя заявы адносна акцыі пратэста 19 снежня 2010 года. У менавіта ўдзелу ў дэманстрацыі жанчын. У прыватнасці, Лідзія Ярмошына адказала:

- Вы ведаеце, гэтым жанчынам рабіць няма чаго. Сядзелі б дома, боршч варылі, а не па плошчах шасталі. Гэта ганьба для жанчыны - удзельнічаць у падобных мерапрыемствах. Я яшчэ разумею, калі яна дзяўчына дурная, маладая. Так, маладых людзей шмат. А калі жанчына ва ўзросце ідзе, значыць, прабачце, у яе нешта з інтэлектам не ў парадку.

Не засталіся ў баку ад гэтай заявы кіраўнічкі ЦВК і беларускія блогеры, якія аператыўна адрэагавалі на «вусную творчасць» Ярмошынай бойкім «дэматыватарам» і заклікалі падтрымаць кіраўнічку ЦВК сваімі галасамі.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках