16 лiстапада 2024, Субота, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь просіць «Газпрам» перанесці выплату даўгоў

28
Беларусь просіць «Газпрам» перанесці выплату даўгоў

Урад Беларусі і расейская газавая кампанія «Газпрам» абмяркоўваюць магчымасць перанесці на 2012 год выплаты беларускіх даўгоў за пастаўкі газу ў 2011 годзе.

Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на эксперта, знаёмага з ходам адпаведных перамоваў.

«Вядуцца перамовы, у межах якіх Беларусь прапануе «Газпраму» перанесці на 2012 год выплату даўгоў за бягучыя пастаўкі газу. Менск прапануе размеркаваць суму запазычанасці роўнымі часткамі на ўвесь 2012 год і альбо рабіць паквартальныя плацяжы, альбо ўключыць даўгавыя абавязальніцтвы ў канчатковую цану газу для Беларусі такім чынам, каб па выніках 2012 года ўся сума доўгу была пагашаная», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Па ягоных словах, папярэдняя згода расейскага боку аб пераносе выплаты запазычанасці на 2012 год Беларуссю ўжо атрыманая, і цяпер абмяркоўваецца кошт газу на наступны год з улікам рэструктурызацыі доўгу.

«Газпрам» ужо валодае 50% акцый прадпрыемства «Белтрансгаз», якое займаецца транзітам газу праз беларускую тэрыторыю. У апошні час вядуцца перамовы аб продажы беларускім урадам «Газпраму» астатніх акцый прадпрыемства.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках