15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсія ў Беларусі ў 3,5 разы меншая, чым у Літве

32
Пенсія ў Беларусі ў 3,5 разы меншая, чым у Літве

Памер сярэдняй пенсіі ў Літве на кастрычнік 2011 года складае 800 літаў, пра гэта паведаміў міністр сацыяльнай абароны і працы Літвы Данатас Янкаўскас.

У пераліку на даляры гэта складае 316 даляраў. У Беларусі ў верасні памер сярэдняй пенсіі па ўзросце складаў 795 тыс. рублёў. Калі ўлічваць сённяшні курс даляра на дадатковай сесіі ў 9 тыс. рублёў, гэта 88 даляраў, што ў 3,59 раза менш, чым у Літве. Нават па курсе Нацбанка беларуская пенсія роўная 140 далярам, паведамляе «Наша Ніва».

Пры гэтым, у Літве сур’ёзна абмяркоўваецца пытанне, ці ўлічваць працоўны стаж за гады СССР. Улік стажу, атрыманага ў часы СССР, патрабуе дадатковых 130 млн. літаў, што для Літвы шчодры крок. Таму міністэрства сацыяльнай абароны прапанавала не ўлічваць гэты перыяд.

Аднак прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ выступіла супраць, адзначыўшы, што пенсіянер сам вольны выбраць перыяд працоўнага стажу: за камуністамі, або ў часы незалежнасці.

Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынятае ўрадам у пятніцу, 14 верасня.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках