27 снежня 2024, Пятніца, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пікетуюць «Дойчэ банк»

27
Беларусы пікетуюць «Дойчэ банк»

Пікеты пройдуць у некалькіх краінах Еўропы на знак пратэсту супраць аказання фінансавай дапамогі дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі.

Акцыі пратэсту пройдуць 19 кастрычніка ў Лондане, Парыжы, Празе, Варшаве, Кіеве і Антвэрпэне. Іхнім арганізатарам з'яўляецца кампанія Free Belarus Now, брытанская праваабарончая арганізацыя «Індэкс цэнзуры» і грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь».

У Парыжы акцыя адбудзецца ў 11.30 па адрасе 3 Avenue De Friedland 75008

У Антвэрпэне па адрасе Frankrijklei 119-A1, 2060

У Варшаве ў 17.00 па адрасе al. Armii Ludowej 26, 00 - 609

У Кіеве ў 15.00 па адрасе Лаўраска, 18

У Празе ў 10.00 па адрасе Jungmannova 34/750

У Лондане - 23 Belgrave Square, SW1X 8PZ

Арганізатары акцыі таксама заклікаюць адаслаць у «Дойчэ банк» наступную петыцыю.

Петыцыя-ліст (адпраўляць тут)

Мы выказваем сваю заклапочанасць дзейнасцю «Дойчэ банка», які выступае брокерам і адпаведна аказвае фінансавую дапамогу дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі.

Па выніках маніторынгу парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі за мінулы год тысячы людзей былі арыштаваныя і пасаджаныя ў турму за тое, што яны скарысталіся асноўнымі правамі чалавека, што даюць ім права на свабоду слова і свабодувыказвання. Працягваецца этнацыд беларускай нацыі, замоўчваецца гісторыя, знішчаецца мова, культура. Адсутнічаюць школы, ВНУ з беларускай мовай навучання.

Большую частку фінансавання кіруючы рэжым выдаткоўвае на ўтрыманне рэпрэсіўнага апарата - асабістую ахову, МУС, КДБ, суды, пракуратуру, якія ажыццяўляюць прававое бязмежжа. Прынятыя дапаўненні ў закон «Аб спецслужбах», якія пашыраюць іхнія паўнамоцтвы ў плане падаўлення любога іншадумства сярод грамадзянаў Беларусі, і асабліва ягонай пратэстнай часткі. Цяпер узаконеная права на ўжыванне зброі, ажно да забойства грамадзянаў, якія выказваюць незадаволенасць дзеючай уладай.

У цяперашні час застаюцца за кратамі 11 палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў антыгуманных умовах у месцах зняволення, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты (А. Саннікаў, М. Статкевіч), падвяргаецца катаванням лідэр «Маладога Фронту» З. Дашкевіч, арыштаваны кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Вясна» А. Бяляцкі. Утрмліваецца за кратамі каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», цяжка хворы З. Бандарэнка. Іхнія сем'і знясіленыя сталымі пераследамі з боку рэжыму

Беларускі рэжым у цяперашні час знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ і ЗША, якія выказваюць занепакоенасць палітыкай А. Лукашэнкі па ўшчамленню асноўных правоў і свабод беларускай нацыі. Рада Еўропы і ЕЗ абвясцілі аб гатовасці да больш рэзкіх санкцый, калі становішча з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі не палепшыцца.

Пашыраны спіс беларускіх чыноўнікаў, якія атрымалі забарону на ўезд у краіны ЕЗ. Існуе намер сябраў Еўрапейскага Звяза пашырыць і ўзмацніць жорсткасць эканамічных санкцый у адносінах да таталітарнага рэжыму Беларусі.

Міжнародны валютны фонд устрымаўся ад прадастаўлення краіне далейшай дапамогі з-за невыканання грамадзянінам Лукашэнка дамоўленасцяў па выкананні умоваў МВФ, правядзенні паслядоўнай эканамічнай палітыкі.

Звяртаем Вашую ўвагу на тое, што ўсе дамоўленасці з прыватнай асобай ад імя краіны не маюць юрыдычнай сілы і пасля змены ўлады падлягаюць перагляду ў міжнародных інстанцыях як угоды з неналежным суб'ектам і не падлягаюць выкананню (вяртанне крэдытаў, пазык, інвеставанне і г.д.)

Камітэт па Міжнародным кантролі накіраваў у фінансавыя ўстановы зварот аб сітуацыі па захаванні правоў чалавека ў краіне. Установы і асобы, якія ўдзельнічаюць у інвестыцыйных праграмах або забяспечваюць фінансавую дапамогу Рэспубліцы Беларусь, павінныя прымаць пад увагу палітычную сітуацыю ў краіне. Камітэт звяртае ўвагу, што любая фінансавая дапамога сёння з'яўляецца прамой падтрымкай дыктатарскага рэжыму.

29 верасня прадстаўніца «Еўрапейскай Беларусі» на саміце праграмы «Усходняга партнёрства» (Варшава) на сустрэчы з канцлерам Германіі Ангелай Меркель паставіла пытанне аб Вашым удзеле ў фінансавай падтрымцы беларускага ўрада.

Прадстаўнікі «Еўрапейскай Беларусі» разам з «Індэкс цэнзуры» і кампаніяй Free Belarus Now таксама акцэнтавалі Вашае дачыненне да гэтага разам з RBS, Ашчадбанкам і БНП Парыбанкам на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Нікам Клегам.

«Індэкс цэнзуры» і Free Belarus Now сустракаліся з Каралеўскім Банкам Шатландыі, які афіцыйна заявіў аб спыненні дзейнасці ў якасці брокера Беларусі:

«Дадзенае фінансаванне пагаршае палітычную сітуацыю ў Беларусі. Лукашэнка не выконвае абавязальніцтваў у межах асноўных элементаў праграмы Міжнароднага валютнага фонду, у сувязі з чым RBS спыніў любы тып фінансавай дапамогі рэжыму дыктатуры», - заявілі ў банку.

Мы звяртаемся да «Дойчэ банка» з просьбай зрабіць правільны выбар у сённяшняй палітычнай сітуацыі. Мы звяртаем увагу на тое, што Вашыя справавыя адносіны з Беларуссю фінансуюць рэпрэсіўную машыну ў сэрцы Еўропы.

Мы спадзяемся, што Вы публічна абвясціце, як зрабіў RBS, пра тое, што Вы адмаўляецеся фінансаваць праграмы, якія падтрымліваюць дыктатарскі рэжым Беларусі

Мы звяртаемся да Вас з просьбай праявіць салідарнасць ў пытанні абароны правоў чалавека ў Беларусі і спыніць дапамогу апошняму дыктатару Еўропы.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках