28 снежня 2024, Субота, 21:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вясна» атрымала прэмію Politiken Daily

4
«Вясна» атрымала прэмію Politiken Daily

Праваабарончы цэнтр «Вясна» ўдастоены прэміі дацкай газеты Politiken Daily за 2011 год.

Камітэт прэміі Politiken Freedom Prize ўзнагародзіў закрыты ўладамі праваабарончы цэнтр «Вясна» за «выбітны ўклад» у барацьбу за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. Пра гэта стала вядома з ліста, які даслалі сябры камітэта прэміі на імя старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага.

Прэмія Politiken Freedom Prize уручаецца дацкай газетай Politiken Daily, якая актыўна займаецца тэмай правоў чалавека. Кожную восень камітэт прэміі вызначае лаўрэатаў з ліку асоб і арганізацый, якія служаць узорам негвалтоўнай барацьбы за каштоўнасці, увасобленыя ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Публічная цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 14 лістапада ў Капенгагене. На яе будуць запрошаныя дацкія праваабаронцы, прадстаўнікі мясцовых СМІ і чытачы газеты Politiken. Арганізатары спадзяюцца, што сам Алесь Бяляцкі ці ягоная жонка, ці хто-небудзь з прадстаўнікоў «Вясны» правядуць кароткую прэзентацыю дзейнасці цэнтра.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках