16 лiстапада 2024, Субота, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ настойвае на канфіскацыі аўтамабіляў у п'яных кіроўцаў

103
ДАІ настойвае на канфіскацыі аўтамабіляў у п'яных кіроўцаў

Аб гэтым заявіў начальнік аддзела дарожна-патрульнай службы Упраўлення ДАІ МУС Аляксандр Цагельнік 26 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Па ягоных словах, ДАІ разглядае канфіскацыю аўтамабіляў як адну з найбольш дзейсных мер, якая можа істотна паўплываць на змяненне сітуацыі на дарогах Беларусі.

Як паведамляе БелаПАН, Цагельнік нагадаў, што з падобнай прапановай ДАІ выступала ўжо неаднаразова, аднак гэтае пытанне абмяркоўваецца, і рашэнне па ім не прынятае.

Паводле інфармацыі ДАІ, за 9 месяцаў 2011 года ў Беларусі па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося 628 ДТЗ (менш на 20%, чым за аналагічны перыяд 2010 года). За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута каля 35 тысяч кіроўцаў, да крымінальнай адказнасці за паўторнае на працягу года знаходжанне п'яным за рулём - 3.834 кіроўцы. Гэта на 3% больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2010 года.

З пачатку года ў Беларусі ў ДТЗ загінулі 922 чалавекі, раненні атрымалі 4.811.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках