15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшлі «Дзяды» (Фота, відэа)

153
У Менску прайшлі «Дзяды» (Фота, відэа)

У шэсці, якое прайшло ад цэнтра Менска ва ўрочышча Курапаты, прынялі ўдзел каля тысячы чалавек.

Наперадзе людзі неслі расцяжкі з надпісамі «Дзяды», «Ушануйма ахвяраў Курапат» («Увековечим память жертв Куропат»), «Абаронім Беларусь ад расейскага імперыялізму» («Защитим Беларусь от российского империализма»), а таксама бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», суполкі «Маладыя дэмакраты» і нефармальнага руху «Маладая Беларусь», паведамляе БелаПАН.

Сярод вядомых апазіцыйных палітыкаў у акцыі ўдзельнічалі Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч, моладзевыя актывісты Мікалай Дземідзенка, Анастасія Палажанка і Андрэй Кім, лідэры прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў і Алесь Таўстыка.

Дэманстранты таксама неслі драўляныя крыжы, якія будуць усталяваныяустаноўлены ў Курапатах. Шэсце прайшло па маршруце: праспект Незалежнасці - вуліца Каліноўскага - вуліца Сядых - вуліца Карбышава - вуліца Гамарніка - вуліца Мірашнічэнкі.

У Курапатах сабралася прыкладна тысяча чалавек. За іхнімі дзеяннямі сачылі супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў у цывільным, якія здымалі тое, што адбываецца на відэакамеры.

Удзельнікі шэсця ўсклалі кветкі да крыжоў, што ўсталяваныя ва ўрочышчы, і запалілі свечкі ў памяць аб нявінна забітых ахвярах таталітарызму.

Там жа арганізатары акцыі - Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ - зачыталі пасланне лідэра КХП БНФ Зянона Пазняка.

На думку палітыка, у беларусаў ёсць шанец не дапусціць чарговага злачынства над сабой і сваім народам.

«Гарантыяй гэтага павінная стаць наша народная памяць, культура і беларуская салідарнасць супраць дзеянняў зла. Цяпер многія ўбачылі тое, што было бачна першапачаткова, - прамаскоўскі рэжым вядзе адкрытую палітычную вайну з беларускім народам», - лічыць Пазняк.

Такая вайна не навіна ў беларускай гісторыі, падкрэсліў палітык. Ён, у прыватнасці, нагадаў, што ў Курапатах супрацоўнікі НКУС «расстралялі і закапалі каля чвэрці мільёна людзей».

У пасланні адзначаецца, што ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя «было прынятае правільнае рашэнне - зацвердзіць «Дзяды» ў якасці народнага свята, дня памяці».

«Свядомасць і дух нацыі абапіраюцца на культуру і гісторыю, - перакананы Пазняк. - «Дзяды» накіроўваюць мысленне людзей у гісторыю быцця на сваёй зямлі, падзеі, справы і дасягненні продкаў. Для нас, беларусаў, гэта тым больш важна, таму што мы з'яўляемся спадчыннікамі найвялікшай гістарычнай культуры, цэлай культурнай цывілізацыі - Вялікага Княства Літоўскага».

Фота: «Радыё Свабода», «Еўрарадыё»

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках