16 лiстапада 2024, Субота, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес у нязвыклым вобліку сустрэўся з Шэйманам (Фота)

46
Чавес у нязвыклым вобліку сустрэўся з Шэйманам (Фота)

У Менск з Каракаса напярэдадні вечарам вярнулася прадстаўнічая беларуская дэлегацыя.

На чале дэлегацыі - памочнік Лукашэнкі па асаблівых даручэннях Віктар Шэйман.

Як паведамляе «Народная воля» са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва «Прэнса Лаціна», у межах гэтага візіту паміж Беларуссю і Венесуэлай быў падпісаны шэраг новых пагадненняў. Адно з іх прадугледжвае будаўніцтва цаглянага завода ў Гуаціры, штат Міранда. У энергетычным сектары бакі сумесна дамовіліся пачаць падрыхтоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання для праекта нафтаправода паміж Баркісімета і Барынас, а таксама разведку і распрацоўку газавых радовішчаў у раёне возера Маракайба, штат Сулія.

Паведамляецца таксама, што Беларусь будзе перадаваць Венесуэле тэхналогіі для вытворчасці медыцынскіх прэпаратаў, якія ўжываюцца пры лячэнні рака, у прыватнасці, рака скуры.

Дарэчы, Віктар Шэйман у Каракасе зрабіў гучную заяву, якую працытавалі многія мясцовыя СМІ, аб тым, што «нашыя адносіны з Венесуэлай дасягнулі ўзроўню стратэгічных».

3 кастрычніка прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес сустрэўся з сябрамі беларускай дэлегацыі.

Дарэчы, з-за хваробы Чавеса адмяніў свой візіт у Венесуэлу прэзідэнт Ірана Ахмадзінежад. Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Каракас, як паведамляюць венесуэльскія СМІ, пакуль не адменены і, па папярэдняй інфармацыі, можа адбыцца ў снежні. Калі, вядома, Уга Чавес будзе ў стане сустрэць госця.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках