16 лiстапада 2024, Субота, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Даваць Беларусі крэдыт МВФ - злачынства

49
Леанід Заіка: Даваць Беларусі крэдыт МВФ - злачынства

Сёння ў Менску пачынае працу чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду.

Па яе выніках, магчыма, будзе разгледжанае пытанне аб фарміраванні новай праграмы, пад якую афіцыйны Менск спадзяецца атрымаць да 7 млрд. даляраў. На якіх умовах МВФ можа даць Беларусі крэдыт? Ці выцягне ён эканоміку з крызісу? Што чакае краіну ў выпадку адмовы ў крэдыце?

На гэтыя пытанні адказваюць эксперты «Заўтра тваёй краіны».

Аналітык Леанід Злотнікаў мяркуе, што атрыманне крэдыту МВФ малаверагоднае.

- Мне падаецца, што кіраўнік дзяржавы наўрад ці збіраецца на самой справе праводзіць ліберальныя рэформы. Можа быць, вылучаць адзін транш пад абяцанні, што за квартал нешта выканаюць, - прагназуе эксперт.

На думку Леаніда Злотнікава, МВФ не дасць крэдыт і ў наступным годзе, калі ў Беларусі не адбудзецца кардынальных змен.

А вось эканаміст Сяргей Чалы дае аптымістычны прагноз. На ягоную думку, у крэдыце зацікаўленыя і МВФ, і Беларусь.

- Іншая справа, што мы шмат часу выпусцілі, і рашэнне аб вылучэнні крэдыту МВФ можа быць прынятае бліжэй да лета наступнага года. Пытанне можа быць толькі ў памеры крэдыту. Урад і так на многае пагадзіўся. Асноўны канцэптуальнае пытанне - адзіны курс - паабяцалі клятвенна зрабіць рынкавым і плывучым. Таксама было абяцана павысіць прыбыткі насельніцтва, - падкрэслівае эканаміст.

Эксперт нагадвае, што праграма умоваў прадастаўлення крэдыту нясе ў сабе меры структурнай перабудовы эканомікі. Гэта і прыватызацыя, і аптымізацыя колькасці занятых, і ліквідацыю перакрыжаванага субсідавання, і ліквідацыя сістэмы, калі сродкі забіраюцца ад прыбытковых прадпрыемстваў і аддаюцца стратным.

- Рэалізацыя гэтых мер прывядзе да павелічэння колькасці свабод у эканамічнай сферы. З іншага боку, не будзе прытворнага нулявога беспрацоўя, ўскладніцца крэдытная палітыка: стаўкі будуць расці, і крэдыт стане менш даступны людзям. Але іншага шляху ў нас няма. Калі нічога не рабіць, то нашыя прыбыткі так і застануцца на ўзроўні жабрацкага існавання, - падкрэслівае эканаміст.

На думку эксперта, калі Беларусі не атрымаецца атрымаць крэдыт МВФ, то прыйдзецца расставацца з дзяржуласнасцю.

- Прададзім 50% «Беларуськалія», і вось вам тыя ж самыя 7 мільярдаў даляраў, - прагназуе Сяргей Чалы.

«Даваць Беларусі чарговы крэдыт са сродкаў МВФ у цяперашні час было б злачынствам», - лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

«Таму што на працягу 8 месяцаў было бачна як непрафесійна, прымітыўна і спалохана выглядалі улады. За гэты час рубель дэвальваваўся ў 2,5 разы. Манетарная палітыка была тупіковай. Ды і ўся эканамічная палітыка выклікае вялікія сумневы. Таму беларускаму ўраду грошы даваць нельга», - сказаў эксперт у інтэрв'ю радыё «Свабода».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках