15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа Бяляцкага накіраваная ў суд

2
Справа Бяляцкага накіраваная ў суд

Справу ў дачыненні да Алеся Бяляцкага будзе разглядаць суд Першамайскага раёна сталіцы.

Пра гэта старшы памочнік пракурора Менска Сяргей Балашоў паведаміў БелаПАН.

Крымінальная справа была накіраваная ў суд 4 кастрычніка. Мера стрымання ў дачыненні да Бяляцкага не змянялася, ён застаецца пад вартай.

Вядомы беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад арыштам з 4 жніўня. Яму прад'яўленае абвінавачванне па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры).

Як паведамлялася раней, падставай для крымінальнага пераследу праваабаронца стала інфармацыя аб ягоных рахунках у замежных банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Літвы і Генпракуратурай Польшчы. Улады гэтых краін публічна папрасілі прабачэння ў Бяляцкага і ягоных родных, а таксама прыпынілі кантакты з Беларуссю ў межах дамоваў аб прававой дапамозе.

Вызвалення Бяляцкага патрабуюць міжнародныя праваабарончыя структуры, кіраўніцтва Еўразвяза, ЗША і шэрагу іншых дэмакратычных краін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках