28 снежня 2024, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: «Людзі, абараняйце сваіх лідэраў!»

33
Зміцер Бандарэнка: «Людзі, абараняйце сваіх лідэраў!»

Палітвязень Зміцер Бандарэнка даслаў ліст з турмы.

У лісце да сваёй жонкі Вольгі Бандарэнка каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» паведаміў, што ў яго пагоршыўся стан здароўя. Нагадаем, што ў зняволенні Зміцер Бандарэнка перанёс складаную аперацыю на хрыбетніку.

«Пашыраны аналіз крыві пацвердзіў мае праблемы з печанню. Нейкія праблемы з падстраўнікавай залозай. Карацей, адное лечыцца, другое калечыцца. Праўда, адна нага, калі хаджу па калідоры крыху больш, рэзка слабее і пальцы чапляюцца за падлогу. Аперацыя выратавала ад парэзу левую нагу, але правая паводзіць сябе вельмі дзіўна і мяне гэта турбуе. Можа, і дажыву да нармальнай рэабілітацыі на волі...», - напісаў палітвязень.

Зміцер Бандарэнка атрымлівае ў турме шмат паштовак, тэлеграм, лістоў.

«Дзякуй, вам дарагія людзі! Мы трымаемся дзякуючы вашай Салідарнасці. Думаю, Беларусь ужо стала іншай. У такі цяжкі ў матэрыяльным плане час вы знаходзіце магчымасць падтрымаць беларускіх вязняў сумлення. Вашая падтрымка «палітычных» дае надзею тысячам зэкаў беларускага ГУЛАГу на змены і ў іхніх лёсах. Вельмі многія сядзяць незаконна або асуджаныя на тэрміны, якія не адпавядаюць іхнім дзеянням. У гэтым паслявыбарчым годзе ў краіне нават не было амністыі. Тысячы бізнесменаў сядзяць ва ўмовах, калі толькі іхнія досвед і справавыя якасці могуць выратаваць краіну ад эканамічнага краху.

Спадзяюся, што дзякуючы экстранай прэс-канферэнцыі і міжнародным дзеянням Андрэй Саннікаў, Зміцер Дашкевіч і Мікола Статкевіч па-за прамой небяспекай. Людзі, абараняйце сваіх лідэраў! Нацыя не можа выяўляць іх свету кожны дзень. Лідэры - гэта народнае багацце. Яны большыя за трыльёны даляраў. Мы павінныя зрабіць высновы, ведаючы лёсы Генадзя Карпенкі, генерала Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Зміцера Завадскага і іншых беларускіх лідэраў (не толькі палітычных). Абараніце сваіх лідэраў сёння. І яны дапамогуць і абароняць вас і краіну заўтра», - напісаў Зміцер Бандарэнка.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках