15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эмануэліс Зінгерыс папярэдзіў турэмшчыкаў Саннікава

20
Эмануэліс Зінгерыс папярэдзіў турэмшчыкаў Саннікава

Віцэ-старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, кіраўнік Камітэта па замежных справах Сейма Літвы звярнуўся да кіраўніцтва Бабруйскай калоніі.

Нагадаем, што ў выпраўленчай калоніі № 2 г.Бабруйска адбывае пакаранне кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў.

У лісце начальніку ВК № 2 Краўчанку С.Л. Эмануэліс Зінгерыс заяўляе:

«Па наяўнай у нас інфармацыі, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Андрэй Саннікаў пераведзены ў ВК 2. У сувязі з закрытасцю дадзенай установы ў нас выклікае асцярогі адсутнасць кантролю за ўмовамі ўтрымання, таксама маюцца асцярогі аб прымяненне катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага чалавечую годнасць абыходжання ў адносінах да А. Саннікава.

Андрэй Саннікаў па заключэнні беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый прызнаны палітычным зняволеным, а вядомая праваабарончая арганізацыя «Міжнародная Амністыя» прызнала яго вязнем сумлення.

Мы сочым за далейшым развіццём сітуацыі з Андрэем Саннікавым і заклікаем Вас ўстрымацца ад любых дзеянняў або бяздзейнасці, якія маглі б нанесці шкоду здароўю і псіхалагічнаму стану А. Саннікава».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках