15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знешні доўг Беларусі да канца года дасягне 100% ад ВУП

16
Знешні доўг Беларусі да канца года дасягне 100% ад ВУП

ВУП у даляравым выразе скароціцца з леташніх 54 мільярдаў даляраў да ўсяго 33-35 мільярдаў у гэтым годзе.

Белстат апублікаваў апошнюю статыстыку: валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-кастрычнік вырас на 7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 216,8 трыльёнаў рублёў, піша «Наша Ніва».

Значыць, ВУП за год складзе крыху больш за 300 трыльёнаў рублёў.

Гэта, у сваю чаргу, значыць, што ВУП у даляравым выразе скароціцца з леташніх 54 мільярдаў даляраў да ўсяго 33-35 мільярдаў у гэтым годзе (падзенне на 40% - настолькі ж рэкорднае, як і нашая дэвальвацыя).

Апошнія вядомыя нам лічбы знешняга доўгу - з лета. Валавы (то бок, і дзяржаўны, і прыватны разам) знешні доўг Беларусі за першае паўгоддзе 2011 года павялічыўся на 4,7 млрд даляраў, або 16,5%. На 1 ліпеня ён дасягнуў 33,1 млрд даляраў. Можна выказаць здагадку, што па выніках года, з улікам новых пазык, ён дасягне прыкладна 35 мільярдаў даляраў.

Такім чынам, па выніках года замежная запазычанасць Беларусі перавысіць пагрозлівую рысу 100% ад ВУП. Асноўны цяжар выплат па ранейшых лукашэнкаўскіх запазычанняў прыпадае на 2012-2013 гады. Яны могуць апынуцца цяжкімі для дзяржаўнага бюджэту.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках