16 лiстапада 2024, Субота, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспрацоўным прапануюць памерці з голаду

19
Беспрацоўным прапануюць памерці з голаду

Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Менску на 1 лістапада склаў 0,3% эканамічна актыўнага насельніцтва.

За кастрычнік гэты паказчык не змяніўся, паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкама.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў кастрычніку склаў 103,1 тысячы рублёў. У верасні памер дапамогі складаў 102,1 тысячы рублёў. Для параўнання: бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі - 574.790 рублёў.

На 1 лістапада ў сталіцы было зарэгістравана 3.268 беспрацоўных. За студзень-кастрычнік за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнулася больш за 21.400 чалавек. На сталую ці часовую працу працаўладкавана 12.113, з іх 6.479 беспрацоўных атрымалі сталую працу.

У студзені-кастрычніку на часовую працу ў вольны ад навучання час пры садзейнічанні службы занятасці працаўладкаваны 3.631 студэнт і школьнік. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіравана 1.454 беспрацоўных. У грамадскіх работах прынялі ўдзел 4.484 чалавекі, у тым ліку 2.786 беспрацоўных.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 лістапада склала 21.364, у тым ліку для працоўных - 16.919.

За дзесяць месяцаў зарэгістравана каля 216,5 тыс. зваротаў сушукальнікаў працы да электроннага банку вакансій у аддзелах працаўладкавання і больш як 6,9 млн. зваротаў да электроннага банка вакансій, размешчаным на сайце Менгарвыканкама (www.minsk.gov.by).

Па дадзеных камітэта, найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Менску з'яўляюцца кіроўцы аўтамабіляў (823 вакансіі), супрацоўнікі комплекснага прыбірання (373), грузчыкі (394), муляры (854), кандуктары (400), маляры (494), цесляры (248), падсобныя працаўнікі (560), тынкоўшчыкі (665), лекары-спецыялісты (266), інспектары (130), медсёстры (607).

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках