16 лiстапада 2024, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч на пенсіі стаў экскурсаводам

13
Пракаповіч на пенсіі стаў экскурсаводам

На днях экс-старшыня Нацбанка пабываў у былым палацы Сапегаў у Ружанах.

Тут ён пакінуў запіс у кнізе гасцей і набыў некалькі магніцікаў з выявай герба знакамітага роду, паведамляе «Еўрарадыё».

Карэспандэнт прыехаў паглядзець палац Сапегаў у Ружанах (Брэсцкая вобласць), які цяпер аднаўляецца, і са здзіўленнем даведаўся ад супрацоўніцы, што за паўгадзіны да яго тут быў... экс-старшыня Нацбанка Пётр Пракаповіч.

«Вось сёння ў нас быў Пракаповіч. Вы з ім размінуліся літаральна на паўгадзіны. Пракаповіч - наш зямляк, ён нарадзіўся ў Пружанскім раёне.

Быў ён тут з Бурнасам - вядомым нашым прадпрымальнікам, які адрамантаваў сваю радзіму, вёску Клетнае, - там цяпер прайшла дарога вакол Белавежскай пушчы», - распавядае супрацоўніца музея і дадае, што выглядае былы кіраўнік Нацбанка добра.

Асабліва Пятру Пракаповічу спадабаўся паменшаны макет палаца ў экспазіцыі музея.

Мікалай Бурнас - піцерскі прадпрымальнік з беларускімі каранямі. У чэрвені гэтага года ён адкрыў пад Пружанамі агратурыстычны комплекс «Белавежтур» - восем домікаў для VIP-персон.

На адкрыцці спяваў Анатоль Ярмоленка, а прамову казаў - губернатар (зараз ужо генерал-губернатар) Брэсцкай вобласці Канстанцін Сумар.

У прэсе прайшла інфармацыя, што ў гэты агратурыстычны комплекс у роднай вёсцы Бурнас уклаў 20 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках