15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За «Народнага» даплочваюць 10 даляраў

15
За «Народнага» даплочваюць 10 даляраў

Сёння ў Беларусі жывуць усяго два Народных паэта - Ніл Гілевіч і Рыгор Барадулін, які атрымаў гэта званне апошнім у 1992 годзе.

За гады кіравання Лукашэнкі ніхто з сучасных беларускіх паэтаў «народным» не стаў.

Няўжо ў краіне няма годных? Перш за ўсё, што думае пра гэта паэт, які апошнім атрымаў званне Народнага, піша «Заўтра тваёй краіны».

- Разумееце, разваліўся Савецкі Саюз, развалілася сістэма, і ўсё стала фармальным. Ну народны ты, міжнародны або прыгарадны паэт, якая розніца? Усе фармальна, - лічыць Рыгор Барадулін.

- Значыць, справа не ў творчых вартасцях? Ёсць нейкая іншая прычына?

- Адназначна ёсць. І гэта прычына - дзяржава. Яны хочуць - даюць, не хочуць - не даюць.

Папрасіўшы прабачэння за нетактоўныя пытанне, цікавімся памерам пенсіі Народнага паэта Беларусі.

- Ну якая можа быць пенсія? Звычайная, як ва ўсіх. За званне толькі тысяч 100 даплочваюць, - адказвае Рыгор Барадулін.

Па праўдзе кажучы, не адразу паверылася ў «такую» даплату. Але аказалася, што ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта № 318 от 23.08.1996 г. усiм, хто мае званне «народны» выплачваецца даплата ў памеры трох базавых велічынь. А гэтая самая велічыня складае 35 тысяч рублёў (апошні раз Савет Міністраў павялічваў яе ў 2007 годзе). Такім чынам, атрымліваецца даплата ў памеры 105 тысяч рублёў штомесяц.

У што застаецца верыць «апошняму з магікан» пры такім «гонары»?

- Думаю, што ўсё (Беларусь і ўсё беларускае) ідзе на дно. Шкада, - кажа Паэт. - Шкада, што закрываюць беларускамоўныя, перш за ўсё дзіцячыя, газеты. Вельмі страшна: яшчэ два пакаленні пратрымаць без беларускай мовы на тэлебачанні, без беларускамоўнай прэсы - усё знікне. Сумна разумець у канцы свайго жыцця, што ўсё, што ты рабіў, - дарма. Аднак веру: беларусы такая нацыя, што колькі нас ні тапіць, мы ўсё роўна будзем.

А вось старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў менш аптымістычны:

- Улада да ўсяго беларускага ставіцца так, як ёй выгадна. А гэта значыць - ніяк. Згаданыя паэты - сябры недзяржаўнага саюза пісьменнікаў, а ўладам нявыгадна мець такіх народных. Тыя ж пісьменнікі, што ў іншым саюзе, мабыць, проста няздольныя напісаць нешта такое, за што можна атрымаць званне народнага паэта. Я наогул да ўсіх дзяржаўных узнагарод стаўлюся скептычна. Самая лепшая ўзнагарода - чалавечая памяць.

Пасля гэтых словаў адразу ўспомнілася, як апошні Народны Паэт Беларусі Рыгор Барадулін развітваўся: «Дзякуй. Дзякуй за ўвагу. Дзякуй, што памятаеце».

Дарэчы, прэтэндаваць на званне Народнага паэта Беларусі можна толькі пасля таго, як скончыцца не менш за пяць гадоў пасля атрымання звання «Заслужаны дзеяч культуры Беларусі». А для гэтага, у сваю чаргу, трэба адпрацаваць на ніве культуры больш за 15 гадоў. Атрымліваецца, што чалавек, які аддаў 20 гадоў свайго жыцця беларускай культуры, у рэшце рэшт «заслугоўвае» толькі 105 тысяч рублёў даплаты у месяц, ці па 5250 рублёў за кожны год працы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках