15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэальны памер пенсій за год паменшыўся на 24,8%

11
У Беларусі рэальны памер пенсій за год паменшыўся на 24,8%

Па дадзеных Белстата, рэальны памер прызначаных пенсій (пенсій, разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі) у кастрычніку 2011 года ў параўнанні з кастрычнікам 2010 года зменшыўся на 24,8%, у параўнанні з вераснем 2011 года - на 7, 6%.

У кастрычніку сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 795,2 тыс. рублёў, па інваліднасці - 706,2 тыс. рублёў, па прычыне страты карміцеля - 511,3 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій - 411,6 тыс. рублёў, піша БелаПАН.

У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў кастрычніку на ўліку складалася 2 млн. 470,5 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 767,1 тыс. рублёў, што ў 2,1 разы перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

Як паведамлялася раней, з 1 лістапада пенсіі павялічаныя ў сярэднім на 22%. Сярэдняя пенсія па ўзросце па ацэнцы ў лістападзе 2011 года складзе 978 тыс. рублёў, пенсія пры стажы 45 гадоў для мужчын і 40 гадоў для жанчын і індывідуальным каэфіцыенце заработку пенсiянера 4,0 - 1 млн. 504,4 тыс. рублёў. У цэлым на выплату пенсій, пачынаючы з лістапада, штомесяц будзе выдаткоўвацца каля 2,4 трлн. рублёў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках