15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прайшлі акцыі салідарнасці (Фота, відэа)

17

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі шэраг акцый салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Маладыя людзі сабраліся са свечкамі і партрэтамі палітвязняў каля касцёла св. Язэпа і Свята-Духава кафедральнага сабора, каб памаліцца за лідэраў апазіцыі, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Таксама непадалёк ад уваходу на станцыю метро «Няміга» былі раздадзеныя ўлёткі з інфармацыяй пра беларускіх палітвязняў.

Дзесяткі графіці з заклікам вызваліць беларускіх вязняў рэжыму з'явіліся на цэнтральных вуліцах Менска ў Дзень Салідарнасьці.

Таксама актывістамі былі расклееныя партрэты Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнкі, Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў у людных месцах горада.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках