28 снежня 2024, Субота, 6:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцера Бандарэнку перавялі ў атрад з хворай спіной

19
Зміцера Бандарэнку перавялі ў атрад з хворай спіной

З 11 лістапада палітвязня з медсанчасткі вярнулі ў атрад магілёўскай калоніі № 15.

20 лістапада Зміцеру Бандарэнку дазволілі патэлефанаваць жонцы. Падчас кароткай размовы палітвязень паспеў паведаміць, што яго нягледзячы на ​​болі ў спіне вярнулі ў атрад.

«Зміцер патэлефанаваў учора, як раз было 11 месяцаў з дня ягонага арышту. Замест звычайных ў такіх выпадках 15 хвілін ужо пасля некалькіх хвілін размовы ахоўнікі пачалі крычаць, каб ён спыняў гаварыць», распавяла charter97.org Вольга Бандарэнка, жонка палітыка.

«Яшчэ 11 лістапада яго перавялі ў атрад не дачакаўшыся абяцаных двух тыдняў у медсанчастцы. У яго ідзе восеньскае абвастрэнне, болі ў спіне. Раней у атрадзе ў яго былі паслабленні, дазвалялі рабіць адмысловыя практыкаванні лежачы, зараз гэтага няма, ён разам з усімі па паўтары гадзіны стаіць на праверцы», перадае словы Зміцера ягоная жонка.

«На мінулым тыдні збіралася спецыяльная камісія з чатырох афіцэраў. Вырашылі, што ён не ўстаў на шлях выпраўлення», распавяла Вольга Бандарэнка. Нагадаем, пытанне аб змякчэнні пакарання ў сувязі з заканчэннем траціны тэрміну зняволення разглядалася камісіяй па ўмоўна-датэрміновым вызваленні і замене рэжыму пакарання ў верасні, але ў змякчэнні рэжыму пакарання было адмоўлена.

Па словах жонкі палітыка, да яго даходзяць толькі лісты ад яе і бацькі, сам Зміцер піша ёй лісты кожны дзень, але даходзіць толькі кожны пяты.

«Ён сказаў, што цяпер сітуацыя нагадвае першыя месяцы арышту, - перадае словы Зміцера Бандарэнкі ягоная жонка. - Прасіў, каб мы настойвалі на незалежным медыцынскім аглядзе».

«На 21-23 снежня прызначанае доўгае спатканне, будзе год, як Зміцер сядзіць у турме», кажа Вольга.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках