16 лiстапада 2024, Субота, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьны абед - 1 даляр на дзіцёнка

50

Дзяржава не збіраецца павышаць фінансаванне на бясплатнае харчаванне для дзяцей у школах.

Разам з тым, патрабаванні да якасці і каларыйнасці ежы застаюцца высокімі, паведамляе Белсат.

Дырэктары школ па ўсёй краіне звяртаюцца да чыноўнікаў з просьбай перагледзець фінансаванне на школьнае харчаванне і павысіць датацыі.

Згодна з сённяшнім грашовым нормам на аднаго вучня вылучаюцца не больш за 9920 руб. у дзень (гэта крыху больш за 1 даляр).

Аднак калі кіравацца нормамі харчавання, то пракарміць дзіцёнка за такія грошы проста немагчыма. У выніку, школьныя кухары вымушаныя памяншаць порцыі. Па словах дырэктара адной з сярэдніх школ, катлеты робяць цяпер не па 75 грамаў, а па 50, а замест соку даюць кампот.

Як патлумачыла кандыдат медыцынскіх навук і супрацоўніца Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Наталля Бацукова, ежа для навучэнцаў павінная быць разнастайная: «Абеды павінныя ўключаць у сябе мяса, кашы, гародніну».

Адстаяць сваіх вучняў атрымалася пакуль толькі ў дырэктара кадэцкай вучэльні ў Віцебску.

Уладзімір Шыцько быў адным з першых, хто загаварыў аб неабходнасці павялічыць дзяржаўную субсідыю на школьнае харчаванне. У вучэльні, дзе ён працуе, навучаюцца падлеткі, у якіх дастаткова сур'ёзныя фізічныя нагрузкі. «Да таго ж многія дзеці жывуць у інтэрнаце: 95% кадэтаў - з сельскай мясцовасці, 45% - з малазабяспечаных сем'яў, 14% - сіроты або тыя, хто застаўся без апекі бацькоў. Мясцовыя ўлады пайшлі нам насустрач - фінансаванне харчавання павялічылі на 60%», - паведаміў суразмоўца.

Нагадаем, што бясплатнае харчаванне ў школах гарантуецца дзяржавай толькі для асобных катэгорый насельніцтва: сірот, дзяцей са шматдзетных сем'яў, сельскіх дзяцей, а таксама вучняў з няшчасных сем'яў.

Адмаўляцца ад датацый на харчаванне дзяржава не плануе, але і не павышае фінансавання. Разам з тым, патрабаванні органаў кантролю да якасці і разнастайнасці ежы не адпавядаюць рэальным коштам прадуктаў на сёння.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках