15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: рэгуляванне коштаў - гэта вяртанне да дэфіцыту

17
Злотнікаў: рэгуляванне коштаў - гэта вяртанне да дэфіцыту

Урад Беларусі ўвядзе дзяржрэгуляванне коштаў на асноўныя прадукты харчавання, заявіў віцэ-прэм'ер урада Анатоль Калінін.

«Цяпер вольныя кошты, але мы бачым, што адбываецца: у вытворцаў тавар па адным кошце, а ў гандлі - у два разы вышэйшы. Дык хто ж павінен зарабляць: вытворца або пасярэднікі?» - цытуе Калініна «Інтэрфакс».

«На жаль, у рэспубліцы гэтыя пытанні не склаліся, таму прыходзіцца асобныя групы харчовых і прамысловых тавараў вяртаць на рэгуляваныя кошты», - канстатаваў Калінін, перадае «Радыё Свабода».

Урад мае намер рэгуляваць кошты на тавары паўсядзённага попыту, прадукты і прамысловыя тавары, патлумачыў ён.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада ў лістападзе-снежні спыніць рост коштаў, які Мінэканомікі ацэньвае па выніках года на ўзроўні 120%.

«У Польшчы, Літве і іншых краінах Еўропы з вольнымі коштамі - усё складваецца, а ў Беларусі адбываецца нешта непрадбачанае», - заўважае эканаміст Леанід Злотнікаў.

Ён называе прычыну такой сітуацыі:

«Калі ў краіне ёсць канкурэнцыя, калі краіна з адкрытай эканомікай, гэта павінна працаваць. А ў нас не атрымліваецца, бо ўрад праводзіць такую ​​палітыку».

«Тое, што кошты вырастаюць за кошт пасрэднікаў, - гэта таксама наступствы закрытай эканомікі», - дадае эканаміст.

Злотнікаў прагназуе, што вяртанне да рэгулявання коштаў прывядзе да дэфіцыту тавараў, а прадпрыемствы, якія будуць вымушаныя гандляваць па заніжаных коштах, могуць стаць банкрутамі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках