15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стартавала кампанія Amnesty International у падтрымку Алеся Бяляцкага

Стартавала кампанія Amnesty International у падтрымку Алеся Бяляцкага

Amnesty International пачала кампанію зваротаў да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць старшыню Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Прыводзім поўны тэкст заявы арганізацыі, прынятай у сувязі з пачаткам кампаніі ў падтрымку беларускага праваабаронца:

«Amnesty International прызнае права беларускіх уладаў на крымінальны пераслед у межах закона, але сцвярджае, што абвінавачванні на адрас Алеся Бяляцкага маюць палітычную падаплёку і ставяць сваёй мэтай перашкодзіць ягонай законнай праваабарончай дзейнасці. Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад вартай у Менску з 4 жніўня.

Калі ласка, тэрмінова адпраўце ліст наступнага зместу на беларускай, расейскай або сваёй роднай мове: паклічце ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага;

заклічце ўлады спыніць пераслед і пагрозы на адрас праваабаронцаў і нагадайце, што ўлады абавязаныя аказваць падтрымку праваабаронцам у адпаведнасці з патрабаваннямі Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, у якой праваабарончая дзейнасць прызнаецца неабходнай і законнай.

ПРОСЬБА НАКІРОЎВАЦЬ ЗВАРОТЫ ДА 6 СТУДЗЕНЯ 2012 ГОДА ПА НАСТУПНЫХ АДРЭСАХ:

Аляксандру Лукашэнку

вул. Карла Маркса 38

220016 Менск, БЕЛАРУСЬ

Факс: +375 17 226 06 10/ +375 17 222 38 72

Электронная пошта: contact@president.gov.by

Генеральнаму пракурору

Аляксандру Канюку

вул. Інтэрнацыянальная 22

220050 Менск

БЕЛАРУСЬ

Факс: +375 17226 42 52

Таксама накіруйце копіі зваротаў дыпламатычным прадстаўнікам ў сваёй краіне.

Амбасада Рэспублікі Беларусь у Расейскай Федэрацыі

101990, Масква, Цэнтр, вул.Марасейка, д.17/6.

Тэлефон: 7 (495) 777-66-44.

Пошта: mail@embassybel.ru

Узгадняйце адпраўку зваротаў з кіраўніцтвам мясцовай секцыі AI, калі Вы накіроўваеце іх пасля паказанай вышэй даты».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках