15 лiстапада 2024, Пятніца, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камуністычны мітынг у Менску закідалі яйкамі (Фота, відэа)

213

Не менш трох чалавек затрыманыя.

У Менску група маладых людзей закідала яйкамі помнік Леніну і ўдзельнікаў мітынгу афіцыйнай Кампартыі Беларусі каля яго. «Спыніць камунізм» і «Камунізм - пад трыбунал», скандавалі яны, перадае «Наша Ніва».

Пасля кароткай сутычкі з удзельнікамі мітынгу хлопцаў затрымалі супрацоўнікі сілавых структур у цывільным.

Стала вядома, што затрыманыя актывісты «Маладога фронту» Раман Васільеў і Міхаіл Мускі. Імя трэцяга затрыманага высвятляецца.

7 лістапада - дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Прадстаўнікі ўладаў і камуністы адзначаюць гэты дзень ускладаннем кветак да помніка Леніну. 7 лістапада застаецца ў Беларусі святочным днём. Аляксандр Лукашэнка накіроўвае з гэтай нагоды афіцыйнае віншаванне.

На мітынг афіцыйнай Кампартыі, а 10 гадзіне сабралася каля ста чалавек. У 11 гадзін кветкі да помніка ўсклалі сябры апазіцыйнай партыі левых «Справядлівы свет».

Напісаць каментар 213

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках