16 лiстапада 2024, Субота, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотажурналістку выклікалі ў міліцыю

Фотажурналістку выклікалі ў міліцыю

Незалежную фотажурналістку Мілану Харытонаву выклікалі ў Ленінскае РАУС Брэста, каб яна дала тлумачэнні з нагоды акцыі салідарнасці з палітвязнямі 26 кастрычніка.

Як паведаміла ПЦ «Вясна» Мілана Харытонава, аб неабходнасці наведаць раённы аддзел міліцыі ў якасці сведкі ёй па тэлефоне распавёў участковы інспектар Сяргей Ляўчук. Падчас размовы міліцыянт цікавіўся, якім чынам у Інтэрнэце, і ў прыватнасці - на сайце інфармацыйнай кампаніі БелаПАН - з'явіліся здымкі з акцыі салідарнасці з палітычнымі зняволенымі. Аўтарам згаданых здымкаў паказаная Харытонава.

Як высветлілася, праваахоўныя органы праводзяць службовую праверку з нагоды гэтай акцыі. У сувязі з гэтым Сяргей Ляўчук распытваў фотажурналістку пра падзеі таго дня, каго асабіста з удзельнікаў мерапрыемства, якія трапілі ў аб'ектыў, яна ведае, і як з імі можна звязацца. Мілана Харытонава адказала, што незнаёмыя асабіста з гэтымі людзьмі, таму фатаграфавала іх выпадкова, калі па асабістых справах знаходзілася на вуліцы Савецкай. Разам з тым Харытонава лічыць, што на падставе ейных здымкаў, змешчаных у Інтэрнэце, удзельнікам акцыі можа быць прад'яўленае абвінавачванне ў парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках