29 снежня 2024, Нядзеля, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эштан: Калі людзей не вызваляць, то будуць эканамічныя санкцыі

56

Высокі прадстаўнік ЕЗ па замежнай палітыцы заявіла, што прынятыя рашэнні па Беларусі - не самы жорсткі з магчымых варыянтаў.

«У заключэннях зраўзумела даведзена, што мы працягнем сачыць за сытуацыяй і, магчыма, пераглядаць усе аспекты [адносінаў ЕЗ і Беларусі]. Важна мець збалансаваны падыход. Але мы дакладна адзначаем, што хочам бачыць паляпшэнне сітуацыі. І мы вернемся да гэтага пытання, калі не будзе паляпшэння сітуацыі і вызвалення людзей», - адказала Кэтрын Эштан на пытанне, чаму міністры замежных спраў не адважыліся на эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. Аб гэтым перадае "Еўрарадыё".

Нагадаем, што Еўразвяз аднавіў прыпыненыя ў 2008 годзе візавыя санкцыі ў дачыненні 158 прадстаўнікоў беларускага рэжыму, уключаючы Лукашэнку і ягоных сыноў.

Такое рашэнне прынялі ў панядзелак 27 міністраў замежных спраў краін ЕЗ у Брусэлі ў адказ на паслявыбарчыя рэпрэсіі і арышты ў Беларусі.

У ліку невыязных - Аляксандр Лукашэнка і ягоныя старэйшыя сыны, кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына, міністр абароны Юрый Жадобін, кіраўнік Савета бяспекі Леанід Мальцаў, кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, генпракурор Рыгор Васілевіч, спікер ніжняй палаты "парламента" Уладзімір Андрэйчанка, 24 старшыні тэрытарыяльных выбарчых камісій, 30 суддзяў і 10 прапагандыстаў БТ.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках