15 лiстапада 2024, Пятніца, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік АБСЕ: З Радзінай і Халіп павінныя быць знятыя ўсе абвінавачванні

10
Прадстаўнік АБСЕ: З Радзінай і Халіп павінныя быць знятыя ўсе абвінавачванні

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч сёння зноў заклікала беларускія ўлады спыніць пераслед незалежных журналістаў і СМІ.

Яна таксама выказала шкадаванне, што ўлады не дазволілі ёй наведаць Беларусь у студзені.

Прадстаўнікі АБСЕ хацелі прыехаць у Беларусь, каб абмеркаваць з афіцыйнымі асобамі пагаршэнне сітуацыі са свабодай СМІ і лёс журналістак Наталлі Радзінай і Ірыны Халіп, якія былі абвінавачаныя і арыштаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў. Нагадаем, Ірына Халіп цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам, а рэдактар нашага сайту Наталля Радзіна адпраўлена ў Кобрын пад падпіску аб нявыездзе.

"Рашэння беларускага кіраўніцтва вызваліць Радзіну і Халіп з-пад варты відавочна недастаткова. Для таго каб адпавядаць ўзятым на сябе ў межах АБСЕ абавязацельствам па свабодзе СМІ, беларускія ўлады павінныя зняць усе абвінавачванні з журналістак і цалкам іх вызваліць. Яны таксама павінныя спыніць усялякія затрымання, ператрусы і іншыя формы пераследу прэсы", - заявіла Міятавіч.

"Я двойчы пісала міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву ў студзені з просьбай садзейнічаць майму візыту ў канцы месяца. На жаль, гэтага зроблена не было. Але мы застаемся адкрытымі для супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі ў справе выканання імі абавязацельстваў у межах АБСЕ", - падкрэсліла Дунья Міятавіч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках