16 лiстапада 2024, Субота, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлану Калінкіну забралі на допыт

21
Святлану Калінкіну забралі на допыт

Толькі што шэф-рэдактара газеты «Народная Воля» Святлану Калінкіну забралі на допыт у КДБ.

Прыкладна ў 16.00 у рэдакцыю газеты прыйшоў малады чалавек у цывільным. На пытанне, да каго вы прыйшлі, ён адказаў: «Да Святланы Калінкінай. Прынёс матэрыял, які павінен перадаць ёй асабіста на рукі».

Святланы ў гэты час у рэдакцыі не было, таму яны выйшлі на вуліцу і чакалі яе там. Прыкладна ў 17.30 Святлана пад'ехала да офісу, дзе яе і «перахапілі», паведамляе «Народная Воля».

Допыт Калінкінай правядзе следчы КДБ Фяцісаў, пра гэта было сказана ў позве, якую візіцёры ёй уручылі.

Нагадаем, што Святлану Калінкіну гэты жа следчы ўжо дапытваў ў якасці сведкі па так званай справе "аб масавых беспарадках", узбуджанай пасля падзей 19 снежня ў Менску. Адзначым, што на плошчы ў той дзень Святланы не было.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках