27 снежня 2024, Пятніца, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка ў СІЗА КДБ губляе зрок

14
Зміцер Бандарэнка ў СІЗА КДБ губляе зрок

Жонка каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» атрымала з СІЗА КДБ трэці ліст ад мужа.

З ліста вынікае, што Зміцер Бандарэнка ў турме прыхварэў і ў яго сапсаваўся зрок. Вольга Бандарэнка падала тэкст ліста сайту charter97.org

«Прывітанне, родная мая Волечка!

Як я і казаў, жыццё паступова наладжваецца. За апошні тыдзень атрымаў ад цябе чатыры лісты і дзве тэлеграмы. Рады, што і ты атрымала два маіх лісты. Думаю, што ўсе твае перадачы даходзяць, а паштоўкі - гэта проста захапленне! Наогул, усё, што ты для мяне робіш, у плане рэчаў, перадач і пасылак, усё на 95% у кропку, усё да месца, па справе і своечасова. Дзякуй за ўсё.

Апошні твой ліст ад 9 лютага вельмі спадабаўся. Настрой нібыта правільны, і добра, што ты разумееш, што трэба граматна размяркоўваць сілы і час, бо ты цяпер галоўная ў сям'і. Тату не пісаў. Упэўнены, ты яму правільна ўсё распавядаеш. Чытаю тут патроху Пікуля, праўда, вельмі павольна. Можа, набудзь пару акуляраў з простай пластмасавай аправай. Без акуляраў чытаць ужо не магу.

Нібыта трохі схуднеў, самаадчуванне нармалёвае. Кожны дзень, адну-дзве гадзіны шпацыр на свежым паветры. Дзень павялічваецца і ўсё больш сонца ў халодным вакне. Можа, паразмаўляй з ксяндзом-пробашчам. Такое шчасце хадзіць па нядзелях у касцёл! Дзякуй за прывітанні. І яшчэ раз найлепшыя пажаданні ад мяне ўсім родным і сябрам. Трымайся! Барані цябе Божа! З Днём святога Валянціна! Абдымаю. Твой Зміцер.

P.S. Патрэбныя таблеткі для адыходжання макротаў. Крыху прастыў».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках