15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маргінал Лепер апраўдвае беларускія ўлады асабістым прыкладам

28
Маргінал Лепер апраўдвае беларускія ўлады асабістым прыкладам

Беларусы самі абралі сваю ўладу, і Польшча павінная паважаць гэты выбар, заявіў лідэр партыі "Самаабарона" Анджэй Лепер у праграме АНТ «Адкрыты фармат».

Гэты ж пункт гледжання ён паўтарыў сёння ў інтэрв'ю польскай радыёпраграме Informacyjnа Agencjа Radiowа, перадае «Еўрарадыё».

Па словах Лепера, нельга казаць пра "рэжым” у Беларусі, грунтуючыся на фактах затрымання прадстаўнікоў апазіцыі, паколькі «у Польшчы таксама затрымліваюць людзей, якія пратэстуюць супраць палітыкі ўрада», прыкладам чаму з'яўляецца ён сам.

Варта адзначыць, што Лепер сапраўды не раз паўставаў перад польскім судом. Адзін з самых скандальных выпадкаў як раз звязаны з ягоным знаходжаннем ва ўрадзе на пасадзе віцэ-прэм'ера. У 2006 годзе ў інтэрв'ю Gazeta Wyborcza нейкая Аніта К. распавяла, што асабісты памочнік Лепера прапаноўваў ёй месца ў шэрагах «Самаабароны», калі яна пагодзіцца на сэкс з віцэ-прэм'ерам і яшчэ шэрагам сябраў партыі. Яна прызналася, што некалькі гадоў падтрымлівала сэксуальныя адносіны з Леперам, што дазволіла ёй стаць намесніцай старшыні рэгіянальнага прадстаўніцтва партыі "Самаабарона", а затым і кіраўніком суполкі партыі ў адным з гарадоў краіны.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках