15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча назвала БТ «неасталінскім»

40

Прапагандысцкая атака пацвярджае правільнасць дзеянняў Польшчы, лічыць кіраўнік МЗС гэтай краіны.

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі адмовіўся каментаваць тэлеперадачу АНТ, у якой Польшчу назвалі «жандармам Усходняй Еўропы».

«Немагчыма каментаваць такія неасталінскага выхадкі», - заявіў ён. «Інтэнсіўнасць прапагандысцкай атакі дае нам падставы меркаваць, што Польшча ў імя абароны правоў чалавека і дэмакратызацыі Беларусі рухаецца ў правільным кірунку», - заявіў ён.

Сікорскі нагадаў аб патрабаванні Польшчы вызваліць усіх палітычных зняволеных, якія былі затрыманыя пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года, паведамляе tvn24.pl.

Нагадаем, 14 лютага ў эфіры тэлеканала АНТ адбылася дыскусія з удзелам экспертаў і палітыкаў з Польшчы, Літвы, Расеі і Украіны. Аўтары новага «шоў», якое выйшла замест закрытай праграмы «Выбар», усклалі віну за пагаршэнне беларуска-польскіх адносінаў на палітыкаў Польшчы і, у прыватнасці, на кіраўніка МЗС Радаслава Сікорскага. Адзін з журналістаў, якія вядуць праграму нагадаў, што кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі працаваў у якасці журналіста ў Афганістане. «Сёння спадар Сікорскі забываецца на тое, што накіроўвае польскіх хлопцаў, салдат у Афганістан, дзе іх забіваюць ягоныя ж былыя сябры». Іншы журналіст заявіў, што падобным спосабам Сікорскі робіць сабе кар'еру. «Шкада, што людзі з такім менталітэтам маюць магчымасць выказвацца і жадаюць даваць нам парады», - заявіў адзін з вядучых праграмы.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках