27 снежня 2024, Пятніца, 14:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Кіркевіч скардзіцца на сэрца

4
Алесь Кіркевіч скардзіцца на сэрца

Маці маладафронтаўца Алеся Кіркевічу 17 лютага атрымала ад сына ліст з просьбай даслаць лекі ад сэрца.

Сёння Ларыса Кіркевіч адправіла неабходныя лекі, а таксама выпіскі з медыцынскіх карт. Яна кажа, што ў 2009 годзе ў Алеся былі праблемы з ціскам і сэрцам, ён праходзіў абследаванне ў гарадзенскай лякарні, паведамляе «Радыё Свабода».

Маці атрымала чацвёрты ліст ад сына, але ў кожным з іх быў адарваны кавалачак паперы, на якім ён піша нумары лістоў.

Яшчэ яе вельмі турбуе тое, што пасля прад'яўлення абвінавачвання сыну 3 лютага, ёй не тэлефануе адвакат. Яна мяркуе, што хутчэй за ўсё адвакат мог бы сустрэцца з Алесем, бо інакш бы ёй абавязкова патэлефанавалі.

Алесь Кіркевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ у якасці падазронага па ч. 2 арт. 293 крымінальнага кодэксу - актыўны ўдзел у масавых беспарадках. Раней ён ужо адбываў у Менску 10-суткавы арышт за ўдзел у акцыі салідарнасці 24 снежні каля турмы на вуліцы Акрэсціна ў Менску.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках