26 снежня 2024, Чацвер, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Лісты для мяне - гэта глыток паветра

85
Андрэй Саннікаў: Лісты для мяне - гэта глыток паветра

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў даслаў са следчага ізалятара КДБ ліст маці.

Ала Уладзіміраўна Саннікава падала тэкст ліста сайту charter97.org.

«Добры дзень, мама!

Атрымаў твой трэці ліст. Для мяне гэта глыток паветра. Ты ж адзіная сувязь з маім нармальнай жыццём. Пару разоў пісаў Люцыне Юр'еўне (маці жонкі Саннікава Ірыны Халіп - заўв. charter97.org), але мабыць туды пошта яшчэ не ходзіць. Вельмі ўзрадавала, што вы добра правялі час з Косцем (старэйшы сын Андрэя Саннікава - заўв. charter97.org) і ягоным сямействам. Як Данька з Верачкай сябе паводзяць? Быў рады атрымаць ад Косці пасылку. Усё, што ты перадаеш - задавальняе. Перадавай усім прывітанне. Сумую, вядома, вельмі. Увесь час узгадваю, як Данька часта ў апошні час падыходзіў да мяне і казаў: “Тата, я цябе так люблю!" з націскам на два апошнія словы ...

Трымайся. Цалую, люблю. Андрэй».

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках