16 лiстапада 2024, Субота, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Міхалок: Нас, вядома, прыгнятае тое, што адбываецца ў краіне

25
Сяргей Міхалок: Нас, вядома, прыгнятае тое, што адбываецца ў краіне

«Погляды апазіцыі нам істотна бліжэй», - прызнаўся лідэр групы «Ляпіс Трубяцкі».

Беларускія рэаліі ў самы бліжэйшы час могуць стаць актуальнымі і для Расеі, і для Украіны. Такое меркаванне выказаў лідэр групы «Ляпіс Трубяцкі» Сяргей Міхалок у інтэрв'ю расейскаму часопісу The New Times: «Я не параноік, не буду тут гаварыць пра нейкія розенкрэйцараўскія альбо масонскія змовы, але часам у мяне складаецца адчуванне, што на Беларусі правяраюць магчымыя сцэнары».

«Вось стрывалі беларусы і такія выбары - значыць, і ў іншых краінах можна паспрабаваць», - працягнуў музыка.

«Мы не прымыкаем ні да якіх палітычных рухаў, мы людзі з анархістычным поглядамі і імкнемся трымаць кругавую абарону, - растлумачыў Сяргей Міхалок часопісу The New Times. - Іншая справа, што як свабодных мастакоў нас, вядома, прыгнятае тое, што адбываецца ў краіне, і погляды апазіцыі нам істотна бліжэй. Тое, што падаецца ў нас з тэлеэкранаў - маўляў, у апазіцыі быдла, неадукаваныя алкаголікі і барыгі, жудасна раздражняе, таму што гэта няпраўда. Магу сказаць: асабіста я галасаваў за Ўладзіміра Някляева», - паведаміў Сяргей Міхалок.

Маскоўскі журналіст пацікавіўся ў музыкі, ці няма ў яго адчування, што Расея ідзе па шляху Беларусі.

«У апошні час усё сапраўды вельмі падобна... Пяць гадоў таму блогерная інтэлігенцыя, сучасныя расейскія лібералы, смяяліся над намі: маўляў, як вас так хутка нагнулі, як вы трываеце гэтага «блазна», маючы на ўвазе Лукашэнку? Ніхто не заўважыў, што рагатка была нацягнутая, і Жалезны Фелікс ўжо тады пагражаў ўсяму Савецкаму Саюзу», - лічыць лідэр «Ляпісаў».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках