26 снежня 2024, Чацвер, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Толькі поўны ШОС! (Аудыё)

13
Толькі поўны ШОС! (Аудыё)

Саўка і Грышка на «Радыё Свабода» абмяркоўваць санкцыі Эўразьвязу, даюць ім сваю ацэнку і робяць свае прапановы.

АУДЫЁ

Саўка:

Ура! Ура!

Мяне у сьпісках нету.

Пара! Пара!

Ў “Акропаліс” паеду.

Куплю жане

То, што купляюць жонам.

А то ў мяне

Сь ней очэнь напражонна.

Грышка:

Ад санкцыяў карысьці

Як малака з казла.

Тут трэба так націснуць,

Сыстэма каб лягла.

А неўязныя сьпісы

Ня вырашаць наш лёс.

Ніякіх кампрамісаў,

А толькі поўны ШОС!

Саўка:

Гдзе хочаш лазь –

Манмартры, Пікадзілі…

Спасіба, ўласьць,

За то, што пасадзілі!

Мой шэф, Мадэст,

Сядзіць весь злой і красный.

Яму няўезд,

Я мне – свабоду празнуй!

Грышка:

Паўночная Карэя,

Судан, Таджыкістан…

І мы там чырванеем

І зелянеем там.

Там, у ганебных сьпісах,

Краіна наша ёсьць.

Таму без кампрамісаў,

А толькі поўны ШОС!

Лявон Вольскі, «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках