15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт ЕЗ ухваліў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

12

Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краін Еўрапейскага звяза ўхвалілі ў пятніцу на саміце ЕЗ у Брусэлі пастанову па Беларусі, прынятую 31 снежня Радай міністраў замежных спраў Еўразвяза.

Гэтая пастанова прадугледжвала "абмежавальныя меры": візавую забарону на ўезд у ЕЗ высокіх службовых асоб Беларусі і замарожванне іх банкаўскіх актываў у Еўропе.

"Еўрапейскі звяз нагадвае, што ён цвёрда наладжаны ўзмацніць свае абавязацельствы перад беларускай грамадзянскай супольнасцю", - гаворыцца ў тэксце заключэнняў саміту ЕЗ, перадае "Интерфакс".

Еўрапейская Рада ў вярхах пацвердзіла сваю палітыку "кантактаў пры крытычнай пазіцыі", у прыватнасці, у межах праграмы "Усходняга партнёрства" пры ўмове павагі беларускім бокам дэмакратычных прынцыпаў, прававой дзяржавы і правоў чалавека.

У заключэннях саміту Еўразвяза адзначаецца, што Рада міністраў замежных спраў будзе перыядычна пераглядаць сітуацыю ў Беларусі і гатовая, у выпадку неабходнасці, прадугледзець і іншыя адрасныя санкцыі ва ўсіх галінах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках