26 снежня 2024, Чацвер, 21:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАЖаўцы наведалі Наталлю Радзіну ў Кобрыне (Фота)

22

Брэсцкія калегі і сябры БАЖ у мінулыя выходныя наведалі ў Кобрыне рэдактарку сайта charter97.org Наталлю Радзіну, якой зараз не дазволена выязджаць з роднага горада.

Наталля прызналася, што яе вельмі радуе падтрымка з боку калегаў, і выказала падзяку ўсім, хто не забыўся на ейных бацькоў, калі сама журналістка знаходзілася ў следчым ізалятары КДБ (так званай "амерыканцы"), піша «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Падчас сяброўскай гутаркі Наталля Радзіна ўзгадвала акалічнасці свайго начнога затрымання ў офісе сайта charter97.org пасля падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня, а таксама ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

З калегамі

Але размова датычылася не толькі гэтай балючай тэмы: Наталля распавяла аб сваіх захапленнях, разам з маці - Надзеяй Максімаўнай - ўзгадвалі гісторыі дзяцінства, першыя крокі ў журналістыцы ...

З мамай Надзеяй Максімаўнай

Нягледзячы на абмежаванні ў перамяшчэнні, Наталля не збіраецца кідаць сваю прафесію і цяпер. Галоўнай мэтай у сённяшніх абставінах яна лічыць неабходнасць дамагчыся вызвалення ўсіх, хто яшчэ ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, і зняцця з іх абвінавачванняў.

Наталля Радзіна выйшла на волю ўвечары 28 студзеня. Яна знаходзіцца пад падпіскай аб невыяздзе і невыдаванні. З 30 студзеня вымушаная жыць па месцы рэгістрацыі - у Кобрыне. Ёй прад'яўленае абвінавачванне ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту ў Менску 19 снежня (артыкул 293 КК РБ, па якім ёй пагражае да 15 гадоў турмы).

Гасцей Радзінай сустракае і праводзіць каза Аліса

Фота Міланы Харытонавай

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках