26 снежня 2024, Чацвер, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы застаюцца з беспрацоўем сам-насам

43

Афіцыйна ў Беларусі беспрацоўных няма, але на справе ...

Беларускія ўлады пры любым зручным выпадку падкрэсліваюць, што ўзровень беспрацоўя не перавышае 0,7%. На фоне суседзяў, дзе беспрацоўе дасягае двухзначных значэнняў, адсутнасць афіцыйных беспрацоўных падаецца як значны поспех беларускай мадэлі.

На самай справе, надзвычай заблытаная і зневажальная працэдура атрымання афіцыйнага статусу і мізэрная дапамога прымушаюць беларусаў самастойна вырашаць праблему працаўладкавання без дапамогі дзяржавы. Па розных адзнаках ад 1 да 1,5 млн працаздольных грамадзян наогул ніяк афіцыйна не ўлічаныя на рынку працы. Афіцыйная статыстыка мяркуе, што гэтыя людзі добраахвотна выключылі сябе з эканамічнага жыцця краіны. Не сакрэт, большасць з іх знаходзіцца ў пошуку працы, выехала з краіны на заробкі ці працуе нелегальна.

Беспрацоўе таксама маскіруецца пад так званую няпоўную занятасць. Толькі ў Менску, дзе сітуацыя ў цэлым лепш чым у рэгіёнах, каля 12% ад сярэднямесячнай колькасці працуючых у прамысловым дзяржсектары ў 2010 годзе працавалі ў рэжыме вымушанай няпоўнай занятасці па ініцыятыве наймальніка. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска. 10,8 тысячы чалавек (48,3%) працавалі ў рэжыме няпоўнага працоўнага часу, 11,6 тысячы (51,7%) - знаходзіліся ў вымушаных адпачынках.

31,8% работнікаў, якія мелі вымушаныя адпачынкі, не атрымалі на гэты перыяд ніякай грашовай кампенсацыі.

Іншымі словамі, дзяржава ўхіліліся ад рашэння вострай сацыяльнай праблемы і ніяк не абараняе беларусаў ад страты крыніц да існавання.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках